Artist-talk з Іванам Козелам

Да ведама грамадзян Свежыя навіны

11 студзеня запрашаем на artist-talk з Іванам Козелам!

Станаўленне беларускага жывапісу 1990-ых гг. – скададаны і цікавы працэс. Гэта час, калі на змену эпічным творам прыходзіць кацэптуальнае мастацтва і камерцыйныя,«салодкія» працы, і толькі нявялікая колькасць аўтараў працягвае ствараць якасныя акадэмічныя творы, у якіх адлюстравана шчырая любоў да прыгажосці нашай Радзімы, яе людзей.

На прыкладзе творчасці Івана Козела ўбачым сплаў «суровага» стылю гарадскіх пейзажаў Народнага мастака Беларусі, прафесара Мая Данцыга (1930 – 2017) з дэкаратыўным і мінімалістычным жывапісам выкладчыкаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў таго часу, і, без сумнення, уплыў каларыстычнай гамы Народнага мастака Беларусі акадэміка Міхаіла Савіцкага (1922 – 2010).

Творчая сустрэча з мастаком Іванам Козелам – нагода паразмаўляць аб лёсах развіцця беларускага выяўлянчага мастацтва, аб пазіцыі мастака як беларуса, песняра роднай зямлі.

Патрэбна рэгістрацыя, спасылка https:// hipolink.me/ncsmnby.

11.01.2024, 18:30
НЦСМ па адресе: вул. Някрасава, 3.
Кошт квіткоў: 7/3 р.

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga