Адзіны дзень галасавання. Подпіс за давер

Важнае Грамадства

Некалькі дзён застаецца да завяршэння важнага этапу электаральнай кампаніі ў Беларусі – вылучэння кандыдатаў у дэпутаты. Зараз працягваецца збор подпісаў. Ініцыятыўныя групы арганізуюць пікеты ў грамадскіх месцах, праводзяць пакватэрныя абыходы.

У Дзятлаве каля магазіна “Міраж” сёння таксама адбыўся пікет, арганізаваны ініцыятыўнай групай па зборы подпісаў выбаршчыкаў у падтрымку вылучэння свайго прадстаўніка кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Паколькі ў гэты перыяд забаронена любая агітацыя, уся інфармацыя аб патэнцыйным кандыдаце абмяжоўвалася яго біяграфіяй. Пікеты выклікаюць цікавасць у гараджан, таму было досыць людна.

Члены ініцыятыўнай групы гавораць:

– Дзятлаўчане актыўна праяўляюць грамадзянскую пазіцыю. Усе людзі добразычліва настроены, і мы ў добрым настроі. На жаль, не ўсе жадаючыя змаглі пакінуць свой подпіс, бо былі без пашпартоў, а гэты дакумент патрэбен абавязкова.

Нагадаем, што збор подпісаў выбаршчыкаў для вылучэння кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў і мясцовых Саветаў працягнецца да 15 студзеня 2024 года ўключна. Рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты будзе праходзіць з 16 па 30 студзеня 2024 года ўключна. Пасведчанні аб рэгістрацыі кандыдаты ў дэпутаты атрымаюць у двухдзённы тэрмін пасля рэгістрацыі.

25 лютага Беларусь упершыню правядзе адзіны дзень галасавання, калі выбіраць будзем дэпутатаў усіх узроўняў.

Ірына КАМАРОВА
Фота Вольгі ЮШКЕВІЧ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga



Теги: