11 студзеня – Міжнародны дзень “дзякуй”. Чырвоны Крыж дзякуе сваім партнёрам

Важнае Грамадства

11 студзеня адзначаецца Міжнародны дзень “дзякуй”.

На публічных старонках у сацыяльных сетках, у грамадскіх месцах, а таксама ў сродках масавай інфармацыі абласная арганізацыя Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа выказвае словы ўдзячнасці на адрас нераўнадушных грамадзян, якія яе падтрымліваюць.

Актыўна ўключылася ў інфармацыйную кампанію і Дзятлаўская раённая арганізацыя Таварыства Чырвонага Крыжа і раённы валанцёрскі клуб «Мы разам» пад кіраўніцтвам Ірыны Мішчанка.

Як расказала старшыня аб’яднання Галіна Касцюк, Міжнародны дзень “дзякуй” – выдатная магчымасць падзякаваць партнёрам і валанцёрам Чырвонага Крыжа за плённае супрацоўніцтва і магчымасць дапамагаць жыхарам раёна. Таксама інфармацыйная кампанія дапамагае прыцягнуць увагу грамадскасці да справаў дабрачыннасці, папулярызаваць валанцёрскі рух.

Галіна Эдвардаўна зазначае, што толькі сумеснымі намаганнямі нераўнадушных жыхароў раёна ўдаецца рабіць жыццё людзей, якія маюць патрэбу ў асаблівай увазе і падтрымцы, больш камфортным і пазітыўным. Дзякуючы тым, хто не праходзіць міма, дзясяткі нашых землякоў, якія знаходзіліся ў складанай жыццёвай сітуацыі, атрымалі дапамогу. Словы асаблівай падзякі Галіна Касцюк выказвае жыхарам горада Дзятлава, якія прынялі ўдзел у акцыі “Ёлка жаданняў” (магазін “Родны кут”). Усім партнёрам і памочнікам старшыня аб’яднання жадае ў новым годзе новых ідэй і магчымасцяў для іх ажыццяўлення, дзякуе за супрацоўніцтва і спадзяецца, што 2024 год стане багатым на паспяховыя сумесныя справы і цікавыя праекты.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga