Вуліцы горада, названыя імёнамі герояў. Васілій Іванавіч Пішчулін

Важнае Хто крылы расправіў на роднай зямлі

Васілій Іванавіч Пішчулін нарадзіўся ў 1918 годзе ў горадзе Сталіно РСФСР.

З 1939 года ў Чырвонай арміі. Удзельнік вызвалення Заходняй Беларусі ў 1939 годзе, савецка-фінскай вайны 1939-1940 гадоў, ваенны тэхнік.

У гады Вялікай Айчыннай вайны ён быў актыўным удзельнікам партызанскага руху на тэрыторыі Дзятлаўскага раёна. Апынуўшыся ў акружэнні, Васілій Іванавіч арганізаваў партызанскую групу. У чэрвені 1942 года прайшоў агульны сход некалькіх партызанскіх груп: Б.Булата, Ф.Камарова, П.Булака, В.Пішчуліна. Было вырашана аб’яднацца ў адзін атрад. У жніўні да атрада далучылася яшчэ некалькі груп, пасля было створана шэсць. Групай № 121, якая налічвала 70 чалавек, камандаваў Васілій Пішчулін. Быў створаны таксама штаб атрада, камандзірам якога выбралі Барыса Булата. Атраду далі назву 3649-ы. Народныя мсціўцы знішчалі малыя апорныя пункты акупантаў у сваёй зоне. Зброю партызаны дабывалі з месцаў былых баёў, рамантавалі і зноў пускалі ў справу. Васілій Пішчулін стаў «галоўнакамандуючым» бронетанкавымі сіламі. Баявы танкіст, майстар на ўсе рукі, ён разам з таварышамі праяўляў шмат выдумкі і таленту, каб аднавіць тэхніку, знайсці для яе гаручае.

У снежні 1942 года атрад 3649-ы разам з іншымі атрадамі ўвайшоў у Ленінскую партызанскую брыгаду.

У чэрвені 1943 года быў сфарміраваны атрад «Непераможны», камандзірам якога быў Пракоп Герасімчык, намеснікам камандзіра па разведцы Васілій Пішчулін.

За праяўленыя мужнасць і гераізм у гады вайны Васілій Іванавіч быў узнагароджаны медалем «Партызану Айчыннай вайны» І ступені.

Пасля вайны Васілій Пішчулін працаваў у Дзятлаўскім раёне. Памёр у 1981 годзе.

Матэрыял прадастаўлены Дзятлаўскім гісторыка-краязнаўчым музеем

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga



Теги: