Вольга Жэлезоўская: “Каб насельніцтва было інфармавана”

Важнае Улада

На Дзятлаўшчыне пачаліся інфармацыйныя сустрэчы кіраўніцтва раёна з працоўнымі калектывамі і насельніцтвам па месцы жыхарства.

5 снежня намеснік старшыні райвыканкама Вольга Жэлезоўская сустрэлася з працоўнымі калектывамі ўпраўлення па рабоце з плацельшчыкамі па Дзятлаўскім раёне інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Навагрудскім раёне, а таксама супрацоўнікамі аддзела прымусовага выканання Дзятлаўскага раёна.

Вольга Антонаўна расказала, што падобныя сустрэчы ладзяцца для тлумачэння і абмеркавання асаблівасцяў новай электаральнай кампаніі, якая ў хуткім часе стартуе ў нашай краіне, і важна, каб насельніцтва было інфармавана. Як усе мы ведаем, адзіны дзень галасавання ў Беларусі адбудзецца 25 лютага 2024 года. Будзем выбіраць дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і мясцовых Саветаў. Потым адбудуцца выбары членаў Савета Рэспублікі, дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу.

Вольга Железоўская нагадала прысутным, што сабой уяўляе Парламент Рэспублікі Беларусь, якія асноўныя функцыі ў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і што тэрмін іх паўнамоцтваў складзе 5 гадоў. Падкрэсліла, што вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты будзе праходзіць з 17 снежня па 15 студзеня, а прадвыбарчая агітацыя – з 31 студзеня па 24 лютага. Да 25 студзеня будуць сфарміраваны ўсе ўчастковыя камісіі. Прадугледжана датэрміновае галасаванне: з 20 па 24 лютага. Жыхары сельскай мясцовасці атрымаюць 4 бюлетэні, паколькі ім належыць выбраць яшчэ і дэпутатаў сельвыканкама, горада Дзятлава – 3 бюлетэні. Вольга Антонаўна заклікала прысутных быць актыўнымі выбаршчыкамі, прыйсці на ўчасткі і прагаласаваць за дастойных кандыдатаў.

Таксама намеснік старшыні расказала аб сацыяльна-эканамічным развіцці Дзятлаўскага раёна за 9 месяцаў 2023 года і адказала на пытанні.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga



Теги: