Пра ўсе нюансы выбарчай кампаніі – падрабязна

Важнае Улада

На Дзятлаўшчыне прадаўжаюцца сустрэчы кіраўніцтва раёна з працоўнымі калектывамі і насельніцтвам, на якіх дзятлаўчанам расказваюць аб асаблівасцях новай электаральнай кампаніі і выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця ў гэтым годзе.

Намеснік старшыні райвыканкама Вадзім Бялятка і начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Вольга Рагачова выступілі перад калектывамі раённых цэнтраў па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных і іншых арганізацый, дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, раённай бібліятэкі.

– Калі расказваць аб сацыяльна-эканамічных паказчыках, – адзначыў Вадзім Бялятка, – то, улічваючы аб’ектыўныя і суб’ектыўныя прычыны, пачынаючы ад умоваў надвор’я і заканчваючы сітуацыяй у свеце, варта канстатаваць, што ў цэлым наш раён “спрацаваў” някепска: станоўчыя тэндэнцыі ў развіцці адзначаюцца практычна па ўсіх сектарах эканомікі.

Больш падрабязна Вадзім Аляксандравіч спыніўся на лічбах і паказчыках па галінах.

– 25 лютага 2024 года, у адзіны дзень галасавання, мы будзем выбіраць дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу восьмага склікання і мясцовых Саветаў дэпутатаў дваццаць дзявятага склікання, – падкрэсліла Вольга Рагачова. – Наступным крокам стане вызначэнне саставу Савета Рэспублікі 4 красавіка. Да 18 красавіка аб’явяць вынікі выбараў дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу. Фактычна на працягу двух месяцаў будуць сфарміраваны прадстаўнічыя органы ўлады Беларусі на бліжэйшыя пяць гадоў.

Вольга Мікалаеўна падрабязна патлумачыла ўсе нюансы, на якія ў час электаральнай кампаніі павінны звяртаць увагу выбаршчыкі, заклікала прысутных быць актыўнымі грамадзянамі сваёй краіны.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga



Теги: