Адзіны дзень галасавання. Даведацца важнае, абмеркаваць надзённае

Важнае Грамадства

На Дзятлаўшчыне праходзяць сустрэчы з працоўнымі калектывамі і грамадзянамі па месцы жыхарства, у час якіх прадстаўнікі кіраўніцтва раёна тлумачаць асаблівасці электаральнай кампаніі 2024 года і знаёмяць з вынікамі сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна.

Чарговая з іх прайшла ў калектывах раённых вузлоў электрычнай і паштовай сувязі з удзелам намесніка старшыні райвыканкама Дзмітрыя Баравіка і начальніка аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Вольгі Рагачовай.

Дзмітрый Баравік агучыў ключавыя лічбы сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна і перспектывы. Ён заўважыў, што гадавы план па будаўніцтве жылля выкананы датэрмінова:

– Тэмп росту аб’ёмаў будаўніча-мантажных работ за студзень-верасень склаў 200,5 % у супастаўных цэнах да адпаведнага перыяду 2022 года. За студзень-кастрычнік уведзена ў эксплуатацыю 1467 квадратных метраў агульнай плошчы жылля або 104,8 % ад гадавога задання на 2023 год.

Вольга Рагачова расказала аб новаўвядзеннях, якія чакаюць грамадзян на “Выбарах-2024”:

– Заклікаю ўсіх быць уважлівымі на кожным з этапаў выбарчай кампаніі: збор подпісаў за кандыдатаў могуць ажыццяўляць толькі члены ініцыятыўнай групы, якія павінны мець пры сабе пасведчанне і дакумент з фатаграфіяй, які пацвярджае яго асобу. Выбаршчык павінен уласнаручна паставіць дату і распісацца, кожны падпісны ліст завяраецца членам ініцыятыўнай групы.

У ходзе сустрэчы Дзмітрыю Расціслававічу паступілі пытанні з залы наконт рэканструкцыі лазнева-аздараўленчага комплексу і планаў па добраўпарадкаванні дваровых тэрыторый у Дзятлаве на будучы год.

Наталля АВЯРЧУК
Фота аўтара

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga



Теги: