Піянерскі збор “Ганаровае званне – піянер Беларусі!”

Важнае Да ведама грамадзян Свежыя навіны

Напярэдадні святкавання 75-ай гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў піянерская дружына Гезгалаўскай сярэдняй школы папоўніла свае рады трынаццаццю вучнямі 5 класа.

Да гэтага свята ўсе рабяты старанна рыхтаваліся: знаёміліся са старонкамі гісторыі піянерскай арганізацыі, Статутам БРПА, Законамі піянераў Беларусі, а таксама вывучалі подзвігі піянераў – юных герояў Вялікай Айчыннай вайны. Дружныя, актыўныя, працалюбівыя хлопчыкі і дзяўчынкі вартыя насіць ганаровае званне піянер. Напрыканцы святочнага мерапрыемства юныя піянеры зрабілі фотаздымак у школьным музеі, каб назаўжды запомніць гэты радасны дзень.

 Анастасія САЗАНОВІЧ,
старшыня Савета дружыны



Теги: