Узнагарода за годную працу

Важнае Грамадства

Напрыканцы лістапада ў Мінску прайшлі ІХ Беларускія калядныя адукацыйныя чытанні, дзе былі ўзнагароджаны пераможцы ІХ Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – цэнтр духоўнай асветы і выхавання”.

Сярод пераможцаў – Дзятлаўская раённая бібліятэка.

Конкурс праводзіцца штогод з мэтай актывізацыі асветніцкай дзейнасці бібліятэк па выхаванні патрыятызму і грамадзянскасці сярод дзяцей і моладзі на аснове праваслаўных традыцый. Заснавальнік конкурсу – Беларускі экзархат Маскоўскага Патрыярхату. Бібліятэка атрымала ўзнагароду за годную работу ў намінацыі “Гісторыя праваслаўя роднага краю”. На конкурс яна прадставіла летапіс храмаў Спаса-Праабражэнскай царквы і сабора святых навамучанікаў і спаведнікаў Царквы Рускай горада Дзятлава. У гэтым летапісе – не толькі гісторыя храмаў, але і біяграфіі святароў, успаміны і фота з асабістых архіваў. На працягу доўгага часу вялася карпатлівая праца, вялікую дапамогу ў якой аказалі благачынны цэркваў Дзятлаўскай акругі настаяцель сабора святых навамучанікаў і спаведнікаў Царквы Рускай іерэй Іаан Кісель, іерэй Аляксей Сцепановіч, настаяцель Накрышскай Барыса-Глебскай царквы протаіерэй Мікалай Пінчук і мясцовыя жыхары.

Марына БОРТКА,
метадыст аддзела маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga