Адшукваюцца відавочцы аварыі

Важнае Здарэнні і бяспека

У вытворчасці Дзятлаўскага раённага аддзела Следчага камітэта знаходзіцца крымінальная справа, узбуджаная па факце дарожна-транспартнага здарэння, зарэгістраванага сёлета 6 кастрычніка.

У гэты дзень каля 20 гадзін 30 хвілін на 98-ым кіламетры аўтадарогі М-11 “Граніца Літоўскай рэспублікі – Ліда – Слонім – Быцень” вадзіцель аўтамабіля “Mercedes benz Atego 1223”, рухаючыся з боку горада Дзятлава ў напрамку горада Ліды, учыніў наезд на жанчыну, якая ішла з веласіпедам у руках у спадарожным кірунку.

Калі вы сталі відавочцам гэтага дарожна-транспартнага здарэння, тэлефануйце ў Дзятлаўскі раённы аддзел Следчага камітэта на нумары: 6-46-22, 6-46-31, +37529-6943233, або ў раённы аддзел міліцыі па тэлефоне 102.

Аляксандр МАКУЦА,
старшы следчы Дзятлаўскага раённага аддзела Следчага камітэта

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga