Будоўля памылак не даруе

Здарэнні і бяспека Свежыя навіны

17 снежня 2020 года на будаўнічы аб’ект 40-кватэрнага жылога дома ў мікрараёне “Мітраполь-1” у горадзе Навагрудку муляр Н. быў дапушчаны да выканання работ па прафесіі страхар па металічных дахах без афармлення нарада-допуску.

Падчас будаўнічых работ муляр Н. зваліўся з даху на зямлю. У выніку ён атрымаў траўмы, ад якіх пасля ў гэты ж дзень памёр у бальніцы.

Па выніках праведзенага спецыяльнага расследавання прычынай няшчаснага выпадку была ўстаноўлена нездавальняючая арганізацыя вытворчасці дахавых работ на будаўнічым аб’екце, якая была выяўлена ў:

— выкарыстанні самаробнага кантэйнера для размяшчэння лістоў металапрофіля на даху, які быў не разлічаны на трываласць і нагрузку, замест надзейна замацаванай за кроквенныя канструкцыі даху спецыяльнай падстаўкі, якая прадугледжана праектам вытворчасці работ;

— допуску да выканання дахавых работ без ўстаноўкі на даху страховачнага канату для мацавання засцерагальнага пояса;

— допуску пацярпелага да выканання работ па прафесіі страхар па металічных дахах без прафесійнай падрыхтоўкі, інструктажу па ахове працы, навучання, стажыроўкі і праверкі ведаў па пытаннях аховы працы, без праходжання медыцынскага агляду, без азнаямлення з тыпавой тэхналагічнай картай;

— допуску да выканання работ па ўладкаванню даху з металапрофілю без наяўнасці работнікаў, якія маюць адпаведную кваліфікацыю і прайшлі прафесійную падрыхтоўку па прафесіі страхар па металічным дахам;

— выкананні дахавых работ без афармлення нараду-допуску, які змяшчае асноўныя рашэнні па бяспецы выканання работ.

Ігар СТРОМСКІ,
начальнік Навагрудскага міжраённага аддзела Гродзенскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржінспекцыі працы