О национальном достоинстве, малой родине и рецепте мира. Речь Александра Лукашенко в Александрии на «Купалье»

Свежыя навіны Улада

Шаноўныя суайчыннiкi, паважаныя госцi!

Александрыя зноў паклікала сяброў. I зноў мы тут разам.

Сабраліся, каб на імгненне спыніць шалёны бег часу і звярнуцца да сваіх вытокаў. Хаця б у думках.

Сёння тут, на маляўнічым беразе Дняпра, надзвычай моцна б’ецца пульс тысячагадовай гісторыі беларускай зямлі.

Мы бачым яе ў творчасці таленавітых майстроў, у мелодыі народных песень, у сюжэтах старажытных абрадаў і ў чараўніцтве купальскай ночы.

Гледзячы на маштаб гэтага свята, я кожны раз думаю: наш фестываль – увасабленне ўсяго, што мы з гонарам лічым спрадвечнай спадчынай.

Гэта найвялiкшая каштоўнасць чалавечых адносін, заснаваных на сяброўстве, узаемнай павазе i гасціннасці. Тут усё гэта ёсць.

Гэта каштоўнасць свайго роду, які працягваецца дзякуючы моцным традыцыям сям’i, клопату пра бацькоў, любові да дзяцей. І штогод мы бачым, як сюды едуць сем’ямі і беларусы, і нашы паважаныя госці.

Наш фестываль таксама ўвасабляе каштоўнасць гістарычнай памяці. Памяці пра сваё слаўнае мінулае, пра тое, што Беларусь — наша зямля. I карані нашы — старажытныя. Гэту сувязь стагоддзяў мы адчуваем тут асабліва востра.

І менавiта тут мы разумеем каштоўнасць нашага культурнага кода. У ім з самага пачатку былi закладзены імкненне беларусаў да справядлівасці, высокая маральнасць і патрыятызм. На такіх прынцыпах пабудавана і развіваецца сёння наша нацыянальная дзяржава.

Нам штодзённа спрабуюць навязаць так званыя ўніверсальныя каштоўнасці. Але ж яны не для нас. Глабальная дзяржава будучага — гэта ўтопія. Свет ніколі не будзе монакультурным.

 

Няма такой ідэі, дзеля якой усе нацыі адмовіліся б ад сваіх этнічнай гісторыі, ладу жыцця і традыцый. Тым больш сёння, калі мы бачым, як руйнуюцца лёсы цэлых народаў, якія бяздумна сякуць карані дрэва сваёй гісторыі, непакояць магілы продкаў, змагаюцца з помнікамі.

Мы бачым гэта і разумеем, што без нацыянальнай годнасці няма і не можа быць волі, суверэнітэту, павагі і бяспекі.

І зараз, калі ў свеце працягваецца барацьба за захаванне менавіта каштоўнаснай асновы дзяржавы, сапраўды незалежныя нацыі робяць усё, каб зберагчы свой самабытны лад жыцця. Як мы ў Расii цi ў Беларусi.

Народы аб’ядноўвае не культура адмены, а дыялог культур. У гэтым галоўны сэнс нашага свята. Вось тое, што натхняе нас на развіццё. Штогод Александрыя запрашае сяброў з усяго свету дзеля міру і стварэння! А праз невялiкi час ў Вiцебску мы таксама сустрэнемся пад гэтымi лозунгамi.

Дорогие друзья!

Вы знаете, что мое сердце принадлежит этому уголку Беларуси. Здесь мое место силы. Этот край, люди, которые в нем живут, научили меня любить свою страну и свой народ.

И я не устану благодарить свою малую родину за проведенные здесь счастливые годы детства и моей юности. За ту энергию, которой и сегодня питает меня эта земля. И я готов делиться ею со всеми вами.

Будьте всегда счастливы, дорогие земляки!

И, конечно, спасибо всем, кто делает этот праздник, — организаторам, режиссерам, артистам, мастерам. Всем, кто создает эту особую атмосферу дружбы и теплоты общения, — нашим дорогим гостям.

Если мы будем везде, на каждом метре нашей Беларуси вести (себя. — Прим. БЕЛТА) вот так — по-хозяйски, гостеприимно, благоразумно, будем приветствовать наших родных, друзей и даже тех, кто ошибся, но (которые. — Прим. БЕЛТА) будут приезжать к нам с добрыми намерениями, — у нас в стране будет мир.

Как только мы начнем крошить и ломать, как только мы себя вознесем на небеса и будем там, а внизу, казаться нам будет, что это народы второсортные, — начнется война.

Поэтому берегите то, что мы имеем. Цените то, что мы имеем. И мы всегда будем жить в мире и согласии. Не только со своими соседями (они от бога, их не выбирают), но и со всеми народами нашей планеты.

Я хочу пожелать вам именно этого — мира и добра. Ярких сегодня впечатлений от того музыкального действа, которое нам продемонстрируют представители не только белорусского народа.

Будьте счастливы!

БелТА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga