Запрашаем на свята вышыванкі

Важнае Культура і адпачынак

1 ліпеня  у 17:00 у Наваельні Дзятлаўскага раёна адбудзецца брэндавае мерапрыемства — свята вышыванкі.

Вас чакае арт-парад «Пад сцягам вышыванкі», святочны канцэрт, выставы майстрых-вышывальніц з розных куткоў Дзятлаўшчыны, якія прадэманструюць свае вырабы на экспазіцыях пад адкрытым небам.
Упершыню аб’яўлены сямейнае дэфіле-конкурс  «Эка-моднікі » (выраб касцюмаў для ўсёй сям’і з падручных сродкаў).
Для гасцей свята прадугледжаны дрэс-код — усім жадаючым падтрымаць атмасферу свята неабходна выкарыстоўваць у вопратцы элементы вышыўкі. Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 29 чэрвеня (тэлефон для даведак +375299348136, 68-3-53)
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga