У раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці завяршылася асабістае першынство Дзятлаўскага раёна па шахматах сярод мужчын.
Усё вырашылася ў партыях апошняга тура. З вынікам у 8 ачкоў чэмпіёнам раёна стаў Андрэй Ранцэвіч. На палову ачка ад яго адстаў Уладзімір Літвін, які да гэтага быў лідарам. Трэці прызёр, які набраў 7 ачкоў, – Андрэй Лявончык.
Удзельнікі, якія занялі прызавыя месцы, былі ўзнагароджаны грашовымі прэміямі ад Дзятлаўскага раённага фізкультурна-спартыўнага клуба.
23 лютага, у Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, у кінатэатры “Спадарожнік” пройдзе турнір па хуткіх шахматах з рэгламентам 10 хвілін на партыю. Пачатак у 9 гадзін 30 хвілін.
Уладзімір НІКІПОРЧЫК,
галоўны суддзя спаборніцтваў