Дзятлаўскія майстрыхі адраджаюць традыцыйнае ткацтва

Важнае Культура і адпачынак

Свае работы яны прадставілі на свяце народнай творчасці “Ад прадзіва да ткацтва”.

Аддзел традыцыйнага мастацтва і рамёстваў Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці 10 чэрвеня прыняў удзел у абласным свяце народнай творчасці “Ад прадзіва да ткацтва” у Гродне у рамках рэалізацыі гранта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па адраджэнні тэхналогій традыцыйнага ткацтва ў Гродзенскай вобласці.
На свяце былі прадстаўлены выбітныя майстры: Валянціна Гнаінская – майстар па вырабе паясоў, Вольга Барабан – майстар вышыўкі, Марына Лотыш — майстар аддзела. Дарэчы, майстар-клас ад Марыны Віктараўны па прадзенні льну на калаўроце карысталася найбольшай папулярнасцю ў гродзенцаў і гасцей свята. У рамках свята Валянціна Гнаінская ўзнагароджана сертыфікатам удзельніка свята.
Таксама на свяце былі сабраны элементы будучага тэкстыльнага палатна з міні-габеленаў  «Квецень Панямоння», вытканыя майстрыхамі кожнага раёна вобласці.
Фота прадастаўлены аддзелам метадычнай работы раённага цэнтра культуры і народнай творчасці 
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga