Парк, сонца, добраўпарадкаванне

Важнае Грамадства

Дзятлаўшчына ўключылася ў мерапрыемствы рэспубліканскага суботніка, прымеркаванага да Года малой радзімы і 75-годдзя Вялікай Перамогі.

Ужо 23-24 красавіка ў парку па вуліцы Слонімскай, што каля сельскагаспадарчага рынка, кіпела работа. У першы дзень тут працавалі работнікі раёна электрасетак і лясгаса, у другі – работнікі раённага выканаўчага камітэта, камісіі па справах непаўналетніх, ЗАГСа, гаспадарчая група аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама. Дапамагалі ім пільшчыкі і тэхніка ДРБУ-119.

– Аб’ём работы значны, таму парк разбілі на сектары, якія замацавалі за працоўнымі калектывамі, – расказаў намеснік начальніка аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі, архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама Васіль Мудры. – Людзі працуюць другі дзень запар. Улічваючы эпідсітуацыю, пастараліся рабочыя групы зрабіць не вельмі вялікімі. Спілоўваем старыя галіны і хмызнякі, убіраем бытавое смецце і ламачча. Усё адразу ж грузім на трактар і вывозім. Хутка тут зазелянее трава, распусціцца лісце, будзе чыста і прыгожа.

Ірына СТЫРНІК
Фота Вольгі ЮШКЕВІЧ

 



Теги: