Андрэй Садоўскі: “Даведацца аб перспектывах развіцця краіны”

Галоўнае Улада

Андрэй Садоўскі, старшыня Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта:

– Ужо заўтра, 31 сакавіка, Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка са штогадовым Пасланнем звернецца да беларускага народа і Нацыянальнага сходу. Для беларусаў гэта важная падзея, бо будуць абазначаны перспектывы развіцця нашай краіны.

Безумоўна, для ўсіх органаў мясцовай улады Прэзідэнт кожны дзень, у кожным сваім выступленні, словах і выказваннях нясе пэўны пасыл, вызначае пазіцыю і дае кіраўніцтва да дзеянняў.

Разам з тым ад сёлетняга паслання кіраўніка дзяржавы я чакаю пачуць інфармацыю аб стане нацыянальнай эканомікі і перспектывах яе развіцця ў сувязі з той няпростай абстаноўкай, якая складваецца ў свеце.

Не менш важна даведацца аб далейшым развіцці сацыяльнай сферы, а яна напрамую звязана з эканамічнымі поспехамі, бо, як спрацуе эканоміка ва ўмовах санкцый, так мы і будзем жыць. Беларусь заўсёды была сацыяльна арыентаванай дзяржавай, і для ўсіх нас гэта тэма – адна з галоўных. Упэўнены, што важна захаваць тую стабільнасць, якую маем цяпер, і паступова рухацца наперад.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga