Узнагароды за актыўную грамадзянскую пазіцыю

Важнае Улада

У раённым выканаўчым камітэце адбылася прыемная ўрачыстасць.

Заслужаныя ўзнагароды за актыўны ўдзел у грамадска-палітычным жыцці краіны атрымалі нашы землякі – прадстаўнікі працоўных калектываў, грамадскіх і прафсаюзных арганізацый раёна.

За зладжаную і выніковую работу ім падзякавалі і пажадалі далейшых поспехаў і актыўнасці старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі і намеснік старшыні райвыканкама Вадзім Бялятка.

Сярод узнагародаў – Ганаровыя граматы Гродзенскага абласнога і Дзятлаўскага раённага Саветаў дэпутатаў, Гродзенскага абласнога і Дзятлаўскага раённага выканаўчых камітэтаў, а таксама падзячныя лісты.

Ірыны СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga



Теги: