Працоўнае выхаванне з’яўляецца адным з асноўных накірункаў работы Хвінявіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы не толькі ў вучэбны, але і ў час летніх канікулаў.
Гэтаму садзейнічае і арганізацыя дзейнасці падлеткаў ў складзе працоўнай брыгады.
У гэтым годзе мы вырашылі распачаць работу працоўнай брыгады, якая будзе займацца добраўпарадкаваннем прышкольнай тэрыторыі, падрыхтоўкай установы адукаці да новага навучальнага года.
Ужо ў чэрвені навучэнцы прынялі ўдзел у падрыхтоўцы да рамонту школьнага музея “Скарбы дзядоў нашых”: падлеткі выносілі з пакоя экспанаты музея.
Члены працоўнай брыгады займаліся таксама добраўпарадкаваннем школьнага стадыёна: пад кіраўніцтвам настаўніка фізічнай культуры і здароўя рыхтавалі скачковую яму да неабходных рамонтных работ.
Працоўныя брыгады дапамагаюць развіць і замацаваць у падлеткаў прафесійна-працоўныя навыкі, якія спатрэбяцца ў будучым.
Жанна БУДЗЕВІЧ,
намеснік дырэктара Хвінявіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup