Паважаныя работнікі і ветэраны паліўна-энергетычнага комплексу!

Важнае Улада

Паважаныя калегі! Віншую вас з нашым прафесійным святам – Днём энергетыка.

Усе мы належым да выдатнага братэрства прафесіяналаў, якія прысвяцілі сваё жыццё важнай і высакароднай справе. Наша работа заўсёды зладжаная і аператыўная, нягледзячы на час сутак і ўмовы надвор’я. Дзякуючы энергетычнай службе кожнае прамысловае прадпрыемства, сацыяльны аб’ект і жылы дом у краіне забяспечаны цяплом і святлом.

Энергетыкі заўсёды працуюць на апераджэнне, ствараючы надзейную базу для развіцця эканомікі. Менавіта таму ў нашай галіне так многа крэатыўных, таленавітых спецыялістаў, захопленых сваёй працай. Прафесіяналізм, падмацаваны вопытам ветэранаў, дае сапраўды добрыя вынікі. У гэтых дасягненнях ёсць уклад кожнага з вас. Упэўнены, што, абапіраючыся на моцныя традыцыі, падтрымліваючы энтузіязм і пашыраючы межы прафесійнага майстэрства, мы дасягнём новых перамог і прадоўжым слаўную гісторыю прадпрыемства.

Асаблівую ўдзячнасць хачу выказаць нашым ветэранам. Нізкі паклон тым, хто беззапаветна служыў і аддаў энергасістэме многія гады свайго жыцця.

Паважаныя работнікі і ветэраны паліўна-энергетычнага комплексу! Дарагія калегі! Таксама ад усёй душы віншую вас з Новым годам і Калядамі! Жадаю здароўя вам, вашым родным і блізкім, упэўненасці ў сабе і сваіх таварышах, надзейнай і бяспечнай працы!

Анатоль МІКЛАШЭВІЧ,

дырэктар філіяла “Ваўкавыскія электрычныя сеткі”

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga