На Дзятлаўшчыне новы намеснік пракурора

Важнае Грамадства

26 снежня на пасаду намесніка пракурора Дзятлаўскага раёна назначаны Сяргей Уладзіміравіч Аляшкевіч.

Нарадзіўся ён 23 снежня 1986 года ў горадзе Навагрудку, дзе ў 2004 годзе скончыў сярэднюю школу № 5.

З 2004 па 2009 гады быў студэнтам фінансава-прававога факультэта Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта, дзе атрымаў вышэйшую адукацыю па спецыяльнасці “правазнаўства” з прысваеннем кваліфікацыі “юрыст”.

З 4 красавіка 2009 па 5 красавіка 2012 гадоў Сяргей Уладзіміравіч працаваў судовым выканаўцам суда Навагрудскага раёна.

6 красавіка 2012 года быў прызначаны на пасаду памочніка пракурора Навагрудскага раёна.

З 20 кастрычніка 2014 года па цяперашні час працаваў на пасадзе старшага памочніка пракурора Навагрудскага раёна.

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga