Крымінальная хроніка. Здарэнні мінулага тыдня

Здарэнні і бяспека Свежыя навіны

З 10 па 16 кастрычніка 2022 года ў аператыўна-дзяжурную службу АУС Дзятлаўскага райвыканкама паступіла 47 паведамленняў, 4 з якіх утрымлівалі звесткі аб прыкметах учыненага злачынства, 16 – аб адміністрацыйных правапарушэннях, 27 – аб іншых здарэннях.

Да адміністрацыйнай адказнасці былі прыцягнуты 22 правапарушальнікі, узбуджана 6 крымінальных спраў.

З чужой карткай па пакупкі

У тым, што ёй усміхнулася ўдача, была ўпэўнена пенсіянерка з адной з вёсак раёна, калі знайшла чужую згубленую банкаўскую картку. Са сваёй знаходкай жанчына паспяшалася па пакупкі, дзе і праверыла, што грошы на карт-рахунку ёсць. Для ўласных патрэбаў пенсіянерка набыла тавараў на суму ў 81 рубель, нават не задумваючыся, што тым самым наносіць матэрыяльны ўрон гаспадару карткі. На “прадпрымальную” жанчыну ўзбуджана крымінальная справа за крадзеж з выкарыстаннем камп’ютарнай тэхнікі.

З карт-рахунка прапала 6 тысяч

Чарговай ахвярай камп’ютарных злодзеяў стаў жыхар горада Дзятлава. У выніку дзеянняў у сетцы Інтэрнэт невядомай асобы з карт-рахунка дзятлаўчаніна прапала 6 тысяч рублёў. Узбуджана крымінальная справа.

Не праз дзверы, дык праз акно

Крымінальная справа за крадзеж узбуджана на раней не судзімага жыхара гарпасёлка нашага раёна. Мужчына залез праз акно ў нежылы, пакінуты ў спадчыну дом, адкуль скраў металічную варачную панэль ад ацяпляльна-варачнай пліты. Матэрыяльны ўрон, нанесены ўласніку маёмасці, ацэнены ў 100 рублёў.

Аляксандр БІЛЬ,
начальнік АУС Дзятлаўскага райвыканкама

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga