Цэны на паўзу

Важнае Эканоміка і сельская гаспадарка

На Дзятлаўшчыне прадаўжаюцца маніторынгі па кантролі выканання Дырэктывы Прэзідэнта Беларусі № 10 ад 6 кастрычніка “Аб недапушчальнасці росту цэн” і пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 669 “Аб часовых мерах па стабілізацыі цэн”, згодна з якімі ўладальнікам гандлёвых аб’ектаў забараняецца павышаць цэны на тавары і паслугі, яны “замарожаны” па стане на 5 кастрычніка.
Гэтым разам прадстаўнікі кіраўніцтва раёна і аддзела эканомікі райвыканкама наведалі гандлёвыя кропкі і аб’екты, якія аказваюць бытавыя паслугі, размешчаныя ў будынку Дома быту.

Маніторынг праходзіў па зацверджанай схеме: інспектары праверылі цэны на тавары, якія ёсць у наяўнасці (выбарачна больш за 50 пазіцый), асаблівую ўвагу звярнулі на пазіцыі, якія завозілі пасля 6 кастрычніка.

Ход маніторынгу ў раёне пракаменціравала намеснік старшыні райвыканкама Вольга Жэлезоўская:

– На сёння на асаблівым кантролі знаходзіцца выкананне Дырэктывы Прэзідэнта Беларусі, а таксама пастановы Савета Міністраў аб фіксацыі і рэгуляванні цэн. Пры Дзятлаўскім райвыканкаме створана рабочая група, у якую ўвайшлі 17 чалавек. Яны кожны дзень праводзяць праверку гандлёвых аб’ектаў згодна з зацверджаным графікам, у ходзе маніторынгу выкарыстоўваюцца рэестры і вопісы. У цяперашні момант у раёне дзейнічае 191 аб’ект гандлю, з якіх 47 павільёнаў і 144 магазіны, мы пастараемся пабываць у большасці з іх. На працягу тыдня мы наведалі больш за 50 гандлёвых аб’ектаў рознай формы ўласнасці, павелічэння цэн не зафіксавана. У ходзе праверкі сустракаліся асобныя недакладнасці, не звязаныя з цэнаўтварэннем, яны будуць выпраўлены. Хачу заўважыць, што з 6 кастрычніка ў райвыканкам не паступіла ніводнага сігналу ад грамадзян аб павышэнні цэн, а прадаўцы ведаюць і выконваюць прадпісанае ў заканадаўстве.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga