Адкрытая прыёмная для бізнесу

Важнае Эканоміка і сельская гаспадарка

7 кастрычніка 2022 года з 13 гадзін 30 хвілін да 15 гадзін запрашаем прадпрымальнікаў на мерапрыемства “Адкрытая прыёмная для бізнесу”, якое адбудзецца па адрасе: г. Дзятлава, вул. Міцкевіча, 7, Дзятлаўскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці.

Жадаючыя змогуць атрымаць індывідуальную кансультацыю па пытаннях ажыццяўлення прадпрымальніцкай дзейнасці ў кваліфікаваных спецыялістаў Фонду сацыяльнай абароны
насельніцтва, землеўпарадкавальнай, пажарнай, падатковай і іншых службаў і ведамстваў вобласці.

Акцыя накіравана на павышэнне ўзроўню інфармаванасці прадпрымальніцкай супольнасці. У час правядзення сустрэчы прадстаўнікі бізнесу змогуць выказаць праблемныя пытанні,
якія ўзніклі пры ажыццяўленні прадпрымальніцкай дзейнасці, а таксама ўнесці прапановы па вядзенні бізнесу ў рэгіёне.

Тэлефоны для даведак: 6-10-45, 2-18-69.

Аддзел эканомікі Дзятлаўскага райвыканкама

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga