Лепшыя школьнікі Дзятлаўшчыны былі ўдастоены права ўзняць Дзяржаўны сцяг

Важнае Грамадства

Карэспандэнты раёнкі пацікавіліся ў навучэнцаў, якім было прадастаўлена права ўзняць Дзяржаўны сцяг, значэннем свята для іх.

Дзмітрый ПАЛУХІН, навучэнец 11 класа СШ № 3 горада Дзятлава:

– Узнімаць Дзяржаўны сцяг рэспублікі – велізарны гонар, паколькі гэта сімвал суверэнітэту краіны, які ўвасабляе ў сабе нацыянальную ідэю, адлюстроўвае слаўную гісторыю і шматвяковыя традыцыі, падкрэслівае нашу самаідэнтычнасць і незалежнасць.

Я ганаруся сваёй краінай, сваёй малой радзімай і шчаслівы ўсведамляць, што мы, моладзь, маем магчымасць жыць і развівацца ў мірнай дзяржаве.

Аляксандр БАКОВІЧ, навучэнец 8 класа Новаяльнянскай сярэдняй школы:

– Кожны раз, калі я бачыў, як паднімаюць Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь, мяне перапаўняў гонар за сваю краіну, за яе поспехі і перамогі. А сення такі давер аказалі і мне. Паднімаць Дзяржаўны сцяг – гэта значыць быць патрыётам, быць лепшым з лепшых. Я разумею, наколькі гэта пачэсна. Але гэта яшчэ і вельмі адказна. Таму і надалей буду старанна вучыцца і працаваць.

Павел КРЫВУЛЬКА, навучэнец 7 класа сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава:

– Сцяг і герб – гэта дзяржаўныя сімвалы, якія ўвасабляюць незалежнасць нашай Беларусі. Я думаю, што ў іх адлюстроўваецца сіла духу нашага народа, яго імкненне і жаданне заўсёды быць свабоднай дзяржавай. Сёння мяне перапаўняе пачуццё гонару. Я шчаслівы, што мне даверана права ўзняць Дзяржаўны сцяг сваёй краіны – сімвал згуртаванасці, сілы, вернасці.

Павел ШАЙБАК, навучэнец 11 класа Казлоўшчынскай сярэдняй школы:

— Я адчуваю сёння асаблівае пачуццё, так як 10 мая Беларусь святкуе Дзень Дзяржаўнага герба і сцяга. Для мяне, як выпускніка, гэта свята – сімвал згуртаванасці нашай Беларусі, які абуджае ў кожным з нас нацыянальны гонар за сваю Рэспубліку. А для мяне гэта важна. Падняць сцяг-значыць быць верным сынам сваёй Айчыны