Новым кнігам – добры дзень!

Культура і адпачынак Свежыя навіны

Фонд Дзятлаўскай раённай бібліятэкі папоўніўся навінкамі кніг духоўнай літаратуры.

Дзецям прапануем серыю кніг Барыса Ганага: “Дзецям пра веру”, “Дзецям пра душу”, “Дзецям пра малітву”, “Дзецям пра слова”, “Крыніца”; Ірыны Токаравай “Дзецям пра фінансы”, “Дрэўца дабрадзейнасці”; таксама выданні кніг Беларускай Праваслаўнай Царквы: “Дзецям пра мару”, “Дзецям пра кемлівасць”, “Дзецям пра смеласць”, “Дзецям пра інтэрнэт”, “Дзецям пра вучэнне”.

Дарослым карыстальнікам бібліятэкі прапануем наступныя выданні:

“Жанчына перад іконай. Блаславіце яе, якая захоўвае любоў і веру” – кніга ахоплівае практычна ўсе бакі жыцця праваслаўнай жанчыны на працы і дома, утрымлівае адказы на праблемы, нягоды і патрэбы, з якімі вернікі-жанчыны прыходзяць у храм, дзе знаходзяць спакой у малітве – за сябе, за дзяцей, за родных і блізкіх, навучанні старцаў, рэкамендацыі святароў і малітвы на кожны дзень;

Алесі Мікалаевай “Уладар дажджу” – дзіўныя і цудоўныя гісторыі вядомага праваслаўнага аўтара, лаўрэата Патрыяршай літаратурнай прэміі, якія чытаюцца на адным дыханні як прыгодніцкі раман, разам з тым яны суцяшальныя і духапад’ёмныя;

Юліі Шаманскай “І пайду шукаць краі…”, герой якой вельмі заняты чалавек. У яго шмат работы і планаў, ён не мог і падумаць, што ў адзін момант усё можа змяніцца. А калі гэта здарылася, прыйшоў час мяняцца яму самому. Наперадзе новыя дарогі. Дзе яго шлях, які вядзе ў жыццё? У якіх шукаць краях?;

“Закон Божы для пажылых” – кніга падрыхтавана на аснове царкоўнай веранавучальнай літаратуры і найбольш вядомых работ  праваслаўных духоўных аўтараў. Матэрыял адаптаваны для ўспрымання пажылымі людзьмі, выбраны тэмы самых папулярных пытанняў;

Эдуарда  Качана “Час “бязгрэшных”. Грашаць усе: і вернікі, і няверуючыя. Аднак розніца ўсё ж ёсць. Вернікі ведаюць аб гэтым і імкнуцца змагацца з сабой і сваімі злымі звычкамі. Няверуючыя ж шчыра думаюць, што грахоў у іх няма. Што такое грэх? Чаму грашыць дрэнна? Ці можна быць шчаслівым, робячы зло? Усё роўна, як верыць? Ці добра для верніка жыць як усе? Адказы на гэтыя і многія іншыя пытанні вы даведаецеся, прачытаўшы кнігу.

Чакаем вас у Дзятлаўскай раённай бібліятэцы.

Алена ЯКАЎЧЫК,
загадчыца аддзела абслугоўвання і інфармацыі

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga