Зусім недзіцячая праблема

Важнае Здарэнні і бяспека

У 2021 годзе па Гродзенскай вобласці зарэгітравана 101 злачынства сэксуальнага характару, у Дзятлаўскім раёне – 4, лічбы сёлетняй статыстыкі за студзень-красавік – 56 падобных злачынстваў на Гродзеншчыне, у нашым раёне ў гэты ж перыяд – ніводнага.

Разам з тым, варта ведаць, што крымінальным заканадаўствам прадугледжана адказнасць за палавыя зносіны і іншыя дзеянні сексуальнага характару з асобай, якая не дасягнула шаснаццацігадовага ўзросту, прычым і ў тых выпадках, калі дапушчаны яны без падаўлення свабоды волі пацярпелага праз фізічны або псіхалагічны гвалт і без выкарыстання бездапаможнага стану падлетка – з яго добраахвотнай згоды. Для тых, хто ўжо дасягнуў 18-і гадоў, за гэта прадугледжана пакаранне, у тым ліку з пазбаўленнем волі.

З-за высокай латэнтнасці падобных злачынстваў найчасцей праваахоўнікам даводзіцца сутыкацца з ужо здзейсненымі фактамі. З-за ўзросту, абмежаванасці жыццёвага вопыту дзеці не могуць разумець характар і значэнне сексуальных дзеянняў, аказваць ім супраціўленне. Асаблівасцю некаторых крымінальных спраў з’яўляецца тое, што вінаватымі выступаюць блізкія людзі пацярпелых – маці, бацька, айчым. Часта злачынцы рознымі спосабамі ўздзеяння вымушаюць дзяцей утойваць факты. У шэрагу выпадкаў знаёмствы з непаўналетнімі злачынцы заводзяць у інтэрнэце, дасылаюць дзецям фота ці відэаматэрыялы парнаграфічнага зместу, падманваючы, што так модна. Перапіска можа доўжыцца месяцамі і нават гадамі. Гвалт пакідае жорсткі след на псіхічным і фізічным стане дзіцяці: у яго выпрацоўваецца комплекс віны, яно лічыць сябе горшым за аднагодкаў, становіцца замкнёным ці агрэсіўным.

Атрымаць інфармацыйную дапамогу па тэме можна на інтэрнэт-сайце POMOGUT.BY.

Пры выяўленні замахаў на палавую недатыкальнасць ці свабоду непаўналетніх, а таксама асобаў, якія ўжо дасягнулі 18-гадовага ўзросту, міліцыя просіць жыхароў раёна неадкладна паведамляць у групу наркакантролю і супрацьдзеяння гандлю людзьмі АУС Дзятлаўскага райвыканкама па тэлефоне 2-14-34 ці ў аператыўна-дзяжурную службу на нумар 102. Ананімнасць гарантуецца.

Валерый БАРОЎСКІ,
старшы оперупаўнаважаны групы наркакантролю і супрацьдзеяння гандлю людзьмі АУС Дзятлаўскага райвыканкама

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga