Слава Ісусу Хрысту і Панне Марыі!

Галоўнае Грамадства

Дзятлаўскія вернікі адзначылі ўрачыстасць Божай Маці, памочніцы хрысціян.

Святочнае богаслужэнне прайшло ў касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзятлаве.

Удзел у мерапрыемстве прыняў член Кангрэгацыі па справах духавенства і Асобага савета па справах Еўропы Генеральнага сакратарыята Сінода епіскапаў архібіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Дзятлаўчане цёпла сустрэлі святара: віталі госця з хлебам і соллю, кветкамі.

Служба пачалася з урачыстай працэсіі. У час шэсця вакол касцёла парафіяне разам са святарамі ў сваіх песнапеннях і малітвах праслаўлялі Ісуса Хрыста і Панну Марыю, прасілі іх заступніцтва і дапамогі.

Пасля працэсіі ў храме прайшла Святая імша.

Архібіскуп Тадэвуш Кандрусевіч павіншаваў усіх прысутных са святам, асвяціў у касцёле стаянне крыжовага шляху і Астрабрамскую ікону Божай Маці.

Прыемным момантам святочнага богаслужэння стала ўшаноўванне ксяндза Здзіслава Пікулы з нагоды 50-годдзя, як ён прынёс свой першы манаскі зарок. Прыхаджане падзякавалі ксяндзу за тое, што ён ужо на працягу васьмі гадоў нясе веру ў сэрцы і душы дзятлаўчан, свята служыць людзям і Богу, дзеліцца мудрасцю, вучыць хрысціянскаму жыццю, дорыць свет, надзею і любоў. Святару пажадалі моцнага здароўя, дабрабыту, даўгалецця і Божай дапамогі ва ўсіх справах і пачынаннях.

Вадзім ФІЛІПОЎСКІ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga