Крымінальная хроніка. Здарэнні мінулага тыдня

Важнае Здарэнні і бяспека

З 2 па 8 мая 2022 года ў аператыўна-дзяжурную службу АУС Дзятлаўскага райвыканкама паступіла 77 паведамленняў, 4 з якіх утрымлівалі звесткі аб прыкметах учыненых злачынстваў, 15 – аб адміністрацыйных правапарушэннях, 58 – аб іншых здарэннях.

Да адміністрацыйнай адказнасці былі прыцягнуты 20 правапарушальнікаў, узбуджана 5 крымінальных спраў.

З нажом на сына

Крымінальная справа за цяжкія цялесныя пашкоджанні ўзбуджана на пенсіянера адной з вёсак нашага раёна. Пасля сумеснага распіцця спіртных напояў у час узніклай сваркі ён нанёс свайму даросламу сыну пранікаючае раненне жывата, якое прывяло да ўнутранага кровацячэння.

“Паляваў” на метал

Аматары лёгкіх грошай не пакідаюць спробаў “зарабіць” за чужы кошт. Крадзеж падсвечніка і меднага кабелю на суму 65 рублёў у нежылым доме адной з вёсак раёна ўчыніў беспрацоўны, раней судзімы “паляўнічы” на метал. Каб залезці ў памяшканне, мужчына разбіў акно. Узбуджана крымінальная справа.

На паперы і па факце

Пракуратура раёна ўзбудзіла крымінальную справу на брыгадзіра вытворчай брыгады малочнатаварнай фермы раёна. У маі 2021 года, каб утаіць падзеж буйной рагатай жывёлы, жанчына ўносіла свядома лжывыя звесткі ў афіцыйныя дакументы.

Набыў, ды не заплаціў

Жыхар Віцебска зацікавіўся пакупкай аўтамабіля коштам 12 534 рублі ў нашага земляка. Выплачваць грошы мужчына паабяцаў у растэрміноўку, аднак гаспадар машыны так іх і не дачакаўся, таму быў вымушаны звярнуцца па дапамогу да праваахоўнікаў. Узбуджана крымінальная справа.

Ігар ХІТРО,
намеснік начальніка АУС Дзятлаўскага райвыканкама

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga



Теги: