9 мая, у Дзень Перамогі, у Дзятлаве пройдзе марш памяці, прымеркаваны да вызвалення нашай краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Збор калоны ў 10 гадзін 20 хвілін каля Цэнтра культуры і народнай творчасці.
Запрашаем да ўдзелу ў акцыі ўсіх землякоў. Далучыцца да шэсця можна з фотапартрэтамі сваякоў-ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, якія загінулі на палях бітваў або памерлі ў пасляваенны час.
Разам мы выкажам сваю падзяку героям вайны за мірнае неба.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga