Упраўленнем па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Дзятлаўскага райвыканкама 21 красавіка 2022 года з 10 да 12 гадзін будзе праведзены электронны кірмаш вакансій з мэтай садзейнічання ў працаўладкаванні грамадзян, якія шукаюць работу шляхам анлайн-стасункаў паміж наймальнікам і саіскальнікам.
Магчымасць правядзення электроннага кірмашу вакансій забяспечана на адзінай інфармацыйнай пляцоўцы http://e-vacancy.by.
Электронны кірмаш вакансій дазваляе ў анлайн-рэжыме забяспечыць прамы і актыўны дыялог наймальніка з саіскальнікам, якія тэрытарыяльна знаходзяцца ў розных месцах, таксама прадугледжана магчымасць перадаць непасрэдна прадстаўніку наймальніка сваё рэзюмэ і задаць пытанні.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga