Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь – гэта, як вядома, вяршыня прававой піраміды ў дзяржаве.
І сімвалічна, што жыць у нашай дзяржаве па-новаму мы пачынаем з 15 сакавіка – Дня Канстытуцыі. Абноўленая Канстытуцыя датычыцца абсалютна кожнага з нас. І таму новая Канстытуцыя – гэта дакумент, які відавочна адлюстроўвае светапогляд большасці суайчыннікаў.
Новая яе рэдакцыя ўступае ў сілу 15 сакавіка. Урамках рэалізацыі палажэнняў новай Канстытуцыі будзе падрыхтавана больш за 60 законапраектаў. Многае ўжо зроблена.
У Канстытуцыі ўлічана амаль усё, самае галоўнае і стрыжнявое: і традыцыйныя сямейныя каштоўнасці, і духоўна-маральныя дасягненні, і сацыяльны характар дзяржавы, якая прадвызначае нашу адукацыю, медыцыну, і гістарычная памяць, і дзяржаўны антынацызм, накіраваны на далейшую абаронукаштоўнасцей перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
Не памылюся, калі скажу, што новая Канстытуцыя – гэта важныя крокі эвалюцыйнага развіцця нашай дзяржаўнасці, яе новая эпоха. Гэта далейшае ўдасканаленне нацыянальнага заканадаўства, выразнае імкненне да таго, каб юрыдычныя нормы ў нашай краіне складалі адзіную, лагічную і гарманічную сістэму.
Мяне радуе, што пашыраны паўнамоцтвы Улады і Парламента, што Усебеларускі народны сход ужо традыцыйна стаў органам народаўладдзя з аператыўнай зваротнай сувяззю паміж уладай і рэгіёнамі, працоўнымі калектывамі і рознымі сацыяльнымі групамі. Мы ўсе разам і далей будзем праводзіць дыялогавыя пляцоўкі, змяняць шэраг заканадаўчых актаў у адпаведнасці з прапановамі жыхароў краіны. Канстытуцыя будзе садзейнічаць захаванню стабільнасці ў нашай краіне, яе развіццю і руху наперад.
Бясспрэчна, што беларусы самі выбралі свой шлях, свой лёс. А наш шлях – гэта шлях бяспекі, міру і суверэнітэту. Галоўная наша мэта – зберагчы сінявокую Бацькаўшчыну, любімую Беларусь.
Нашы людзі пачалі больш уважліва слухаць і чуць адзін аднаго, пачаўся адкрыты выразны дыялог паміж грамадствам і дзяржавай. Лічу, што разам – і толькі РАЗАМ! – мы змаглі даць цывілізаваны адказ усім тым, хто імкнуўся дэстабілізаваць абстаноўку ў Беларусі. Са святам усіх – з Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь!
Канстанцін КАРНЯЛЮК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga