Цікавыя факты пра 8 Сакавіка

Грамадства Свежыя навіны

Жаночае свята адзначалі яшчэ ў Старажытным Рыме.

Рымляне адорвалі сваіх жонак, а нявольніцы атрымлівалі ў гэты дзень выхадны.

Цяпер 8 Сакавіка лічыцца афіцыйным святам у Арменіі, Беларусі, Азербайджане, Украіне, Малдове, Расіі, Казахстане, Грузіі, Кубе, Кітаі, Камбоджы, Непале, В’етнаме і яшчэ некалькіх краінах. У гэты дзень не працуюць афіцыйныя арганізацыі і адукацыйныя ўстановы.

Шырока распаўсюджана гэта свята, але не з’яўляецца афіцыйным у Румыніі, Сербіі, Балгарыі, Чылі, Харватыі, Чарнагорыі. Гэта звычайны працоўны дзень.

На працягу многіх гадоў мімоза была сімвалам жаночага дня. Выявы гэтых кветак можна было знайсці нават на савецкіх каробках з цукеркамі і на паштоўках. Максімальнай папулярнасцю сёння на свята карыстаюцца цюльпаны, аднак у апошні час сталі аддаваць перавагу цацкам з кветак, а таксама разнастайным кветкавым ікебанам.

На Мадагаскары 8 сакавіка выхадны толькі для прадстаўніц прыгожага полу. А ў Кітаі гэта працоўны дзень, хоць і свята.

Па традыцыі партугальскія жанчыны ніколі не адзначаюць жаночы дзень у кампаніі мужчын. 8 сакавіка – дзень дзявочнікаў у гэтай краіне.

Падрыхтавала Ганна ІВАНОВА