У аўтапарку медыкаў папаўненне

Галоўнае Улада

На балансе Дзятлаўскай райбальніцы з’явіўся новы мікрааўтобус.

Ключы ад аўто медыкам уручыў старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі.

– Шчыра віншую вас з папаўненнем аўтапарка, ведаю, што для медыцынскіх работнікаў сёння асабліва важна быць мабільнымі. Жадаю, каб тэхніка выкарыстоўвалася часцей у паўсядзённых справах, чым у экстранных, каб нарэшце пайшла на спад захваральнасць на каранавірусную інфекцыю, а ваша праца ўвайшла ў звычайны рэжым, – пажадаў Аляксандр Станіслававіч, перадаючы ключы ад новага транспарту намесніку галоўнага доктара Дзятлаўскай ЦРБ Алене Якубоўскай і персаналу бальніцы.

Грузапасажырскі цэльнаметалічны фургон ГАЗ 27527-773 “Собаль”, які атрымалі медыкі, быў набыты за сродкі раённага бюджэту. Ён стане надзейным памочнікам у выкананні бытавых патрэбаў райбальніцы, найперш – падвозе гарачага харчавання для пацыентаў Новаяльнянскай бальніцы. Аўтамабіль мае прасторны салон, шэсць пасадачных месцаў, акрамя вадзіцельскага, добрую праходнасць.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga



Теги: