“Валейбольны” трыумф “Алгоні”

Свежыя навіны Спорт і турызм

У гімназіі № 1 горада Дзятлава прайшоў калядны турнір па валейболе сярод калектываў фізічнай культуры прадпрыемстваў, арганізацый і аматарскіх каманд.

Святочныя спаборніцтвы арганізаваў раённы фізкультурна-спартыўны клуб.

У турніры прынялі ўдзел валейбалісты з ААТ “Граніт-Агра”, Дзятлаўскага лікёра-гарэлачнага завода “Алгонь”, КСУП “Хвінявічы” і гімназіі. Усе каманды выступілі годна і паказалі добрую гульню.

Аднак больш упэўнена на пляцоўцы сябе адчувалі прадстаўнікі “Алгоні”, якія, дзякуючы зладжанасці і напорыстасці, перамагалі сапернікаў у кожным матчы і сталі чэмпіёнамі каляднага турніру.

На другім месцы размясцілася каманда ААТ “Граніт-Агра”, тройку лідараў замкнулі спартсмены з КСУП “Хвінявічы”, гімназісты засталіся ў баку ад п’едэстала. Пераможцаў спаборніцтваў узнагародзілі заслужаным кубкам, а прызёраў – дыпломамі адпаведных ступеняў.

Вадзім ФІЛІПОЎСКІ

Фота Васілія РУСІНА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga