А вы заплацілі транспартны падатак?

Свежыя навіны Эканоміка і сельская гаспадарка

Упраўленне па працы з плацельшчыкамі па Дзятлаўскім раёне інфармуе фізічных асобаў – уладальнікаў транспартных сродкаў – аб неабходнасці выплаты авансавага плацяжу падатку за транспартныя сродкі, зарэгістраваныя ў ДАІ.

Дадзены абавязак устаноўлены ў дачыненні да плацельшчыкаў – фізічных асобаў, за якімі на 1 студзеня 2021 года былі зарэгістраваныя транспартныя сродкі, якія не атрымалі дазвол на допуск да ўдзелу ў дарожным руху, за выдачу якога выплачана дзяржаўная пошліна.

Тэрмін выплаты авансавага плацяжу – не пазней за 15 снежня 2021 года.

Яго памер за кожны транспартны сродак складае 1 базавую велічыню, устаноўленую на 1 студзеня 2021 года, гэта значыць 29 беларускіх рублёў; на прычэп, прычэп-дачу (караван) і матацыкл авансавы плацёж – 20 беларускіх рублёў.

Плацельшчык можа зрабіць выплату авансавага плацяжу праз сістэму ЕРИП (у тым ліку з дапамогай інтэрнэт-банкінгу, мабільнага банкінгу, аддзяленняў банкаў і паштовай сувязі або праз электронны сервіс “Асабісты кабінет плацельшчыка”).

Даплату транспартнага падатку за 2021 год фізічным асобам трэба будзе зрабіць не пазней за 15 лістапада 2022 года. Сума падатку да даплаты будзе ўказана ў паведамленні, якое падатковы орган накіруе на адрас фізічнай асобы не пазней за 1 верасня 2022 года.

Больш падрабязная інфармацыя па тэлефонах: 2-25-11, 2-42-50, 2-27-55.

Таццяна КАСЦЮКЕВІЧ,
намеснік начальніка ўпраўлення па працы з плацельшчыкамі па Дзятлаўскім раёне

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga