Транспартны падатак: раскладваем па паліцах

Важнае Эканоміка і сельская гаспадарка

Спецыялісты інспекцыі па падатках і зборах даюць растлумачэнні па змяненні ў заканадаўстве.

З 2021 года фізічныя асобы, за якімі ў ДАІ МУС Рэспублікі Беларусь зарэгістраваны транспартныя сродкі, будуць выплачваць транспартны падатак.

Яго трэба аплачваць за кожны транспартны сродак незалежна ад яго ўдзелу ў дарожным руху.

Фізічныя асобы, якія не атрымалі па стане на 1 студзеня 2021 года дазвол на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху, абавязаны выплаціць не пазней за 15 снежня авансавы плацёж у памеры адной базавай велічыні, а ў дачыненні да прычэпа, прычэпа-дачы (каравана) і матацыкла – у памеры 20 беларускіх рублёў за кожны аб’ект падаткаабкладання без уліку льгот, права на якія мае плацельшчык.

Даплата транспартнага падатку за 2021 год будзе праводзіцца не пазней за 15 лістапада 2022 года на падставе паведамлення падатковага органа, якое будзе ўручана не пазней за 1 верасня 2022 года, і з улікам выкарыстаных льгот, прадугледжаных дзеючым заканадаўствам.

Па больш падрабязную інфармацыю можна звярнуцца ва ўпраўленне па працы з плацельшчыкамі па Дзятлаўскім раёне інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Навагрудскім раёне або па тэлефонах: 2-25-11, 2-42-50, 2-27-55.

Таццяна КАСЦЮКЕВІЧ,
намеснік начальніка ўпраўлення па працы з плацельшчыкамі па Дзятлаўскім раёне

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga