Напярэдадні Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу, які будзем адзначаць 21 лістапада, урачыстыя мерапрыемствы прайшлі ў працоўных калектывах раёна.
Старшыня раённага выканаўчага камітэта Андрэй Садоўскі пабываў у Міроўшчыне і павіншаваў работнікаў ААТ “Дзятлаўская сельгастэхніка”.
– Сёлета Дзятлаўшчына дасягнула добрых вынікаў у плане сацыяльна-эканамічнага развіцця, а некаторыя паказчыкі вышэйшыя за сярэднеабласныя, – адзначыў Андрэй Уладзіміравіч. – Гэта заслуга ўсіх калектываў, у тым ліку Дзятлаўскай сельгастэхнікі, бо ваша прадпрыемства працуе паспяхова. Прыбытак арганізацыі за 9 месяцаў склаў 2 мільёны 184 рублі, што ў два разы перавысіла мінулагодні паказчык. Дзятлаўскай сельгастэхнікай у свой час быў узяты правільны кірунак у рабоце па выпуску даільных залаў. Жадаю, каб і надалей вы развіваліся, плённа працавалі, каб выпушчаная прадукцыя была запатрабаванай, здароўя вам, ладу ў сем’ях, дабрабыту.
Прыемным момантам візіту кіраўніка раёна стала ўручэнне работнікам заслужаных узнагародаў. Ганаровай граматай раённага выканаўчага камітэта адзначана намесніца галоўнага бухгалтара Наталля Клімовіч, Падзячнымі пісьмамі райвыканкама – слесар Сяргей Васько і электраманцёр Валерый Шарстабітаў. Падзяку раённага камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу атрымаў слесар Аляксандр Емельянчык.
Ірына СТЫРНІК
Фота аўтара, Волгі ЮШКЕВІЧ, Наталлі АВЯРЧУК і Вадзіма ФІЛІПОЎСКАГА
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga