Пад такім дэвізам дзяржаўтаінспекцыя Гродзенскай вобласці ў кастрычніку і лістападзе 2021 года праводзіць мерапрыемствы, накіраваныя на папярэджанне дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам дзяцей-пасажыраў.
У гэты перыяд часу дзяржаўтаінспекцыя ўзмацняе кантроль за бяспечнай перавозкай дзяцей.
Дарослым нельга забываць: лёс дзіцяці ў аварыйнай сітуацыі вызначае тое, як ён сядзіць у аўтамабілі.
Неабходна памятаць, што перавозка дзяцей у легкавым аўтамабілі, абсталяваным рамянямі бяспекі, павінна ажыццяўляцца з выкарыстаннем:
– дзіцячых утрымліваючых прылад, якія адпавядаюць вазе і росту дзіцяці, – ва ўзросце да пяці гадоў;
– дзіцячых утрымліваючых прылад, якія адпавядаюць вазе і росту дзіцяці, іншых сродкаў (бустараў, спецыяльных падушак для сядзення, дадатковых сядзенняў), якія дазваляюць бяспечна прышпіліць дзіця з дапамогай рамянёў, прадугледжаных канструкцыяй транспартнага сродку, – ва ўзросце ад пяці да дванаццаці гадоў.
Адміністрацыйная адказнасць за парушэнне правілаў перавозкі дзяцей прадугледжвае папярэджанне або штраф у памеры да 4 базавых велічынь. Калі ж вадзіцель парушыць правілы перавозкі дзяцей паўторна на працягу года, то яго чакае адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу ў памеры ад 2 да 8 базавых велічынь.
Алег ЛЯЎКЕВІЧ,
старшы дзяржаўтаінспектар міжраённага аддзела ДАІ
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga