Памятаем пра мінулае, ідзём у будучыню

Культура і адпачынак Свежыя навіны

Бібліятэка – гэта храм культуры, духоўнасці. Яна з’яўляецца інфармацыйна-культурнай установай, дапамагае ў вучобе, у арганізацыі вольнага часу, і проста месца для прыемных і карысных сустрэч.

Гэтымі цудоўнымі восеньскімі днямі, калі адзначаецца Дзень бібліятэк, у Жукоўшчынскай сельскай бібліятэкі – цэнтры духоўна-мастацкай спадчыны двайное свята – 50 гадоў з часу заснавання.

Яна адчыніла свае дзверы для чытачоў у кастрычніку 1971 года. Фонд быў скамплектаваны з прыклубных бібліятэк і складаў 4090 асобнікаў.

Размяшчалася ў калгасным будынку. У 2021годзе Жукоўшчынская бібліятэка была аб’яднана з Краглянскай сельскай бібліятэкай. Першым бібліятэкарам была Алена Вацлаваўна Кучынская, якая яшчэ ў маладосці вырашыла прысвяціць сябе гэтай рабоце, каб узбагачаць людскія душы, сеяць  у іх добрае, вечнае і бясцэннае. І засталася вернай гэтаму на працягу ўсяго свайго жыцця. Яна і сёння, нягледзячы на свой узрост (94 гады), любіць праводзіць вольны час з часопісам або газетай. Юбілей бібліятэкі – гэта і яе асаблівае свята.

Багацце бібліятэкі – не толькі ў яе кніжных скарбах, галоўнае – гэта чытачы, людзі любога ўзросту, якія з задавальненнем яе наведваюць. Ёсць нямала такіх верных сяброў і ў нашай бібліятэкі. Яны прыходзяць сюды не толькі па кнігу, але і проста пагутарыць, падзяліцца сваімі радасцямі, а часам і праблемамі. Многія з іх чытаюць сем’ямі, як Іван і Ганна Пецюкевічы, Мікалай і Ганна Двараніны, Вячаслаў і Ала Дарафейчыкі, Аляксандр і Алена Пышкі, якія прыводзяць да нас і сваіх унукаў.

Да гэтай юбілейнай даты ў бібліятэцы ладзілася шмат мерапрыемстваў: быў праведзены дзень адчыненых дзвярэй,  аформлена выстава- юбілей, на якой былі прадстаўлены фотаздымкі розных гадоў з мерапрыемстваў, якія праходзілі ў бібліятэцы. Наведвальнікі змаглі пазнаёміцца  як з альбомам бібліятэкі,  які вядзеццаз даўніх часоў, так і з новымі паступленнямі на выставе “Кнігі з друку нам у рукі”. Таксама адбылася  фотаакцыя “Любай бібліятэкі шматгалоссе”, ушанаванне лепшых чытачоў  ”З кнігай па жыцці”.

Людміла ЦЮЛЕНІНА,
бібліятэкар Жукоўшчынскай сельскай бібліятэкі-цэнтра духоўна-мастацкай спадчыны

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga