Дарагія педагогі і навучэнцы, паважаныя бацькі!

Важнае Улада

Прыміце самыя цёплыя і шчырыя віншаванні з Днём ведаў і пачаткам новага навучальнага года!

З Дня ведаў для вас, дарагія школьнікі, пачнецца штодзённая, часам няпростая, але цікавая і захапляльная праца.

У нашай краіне 1 верасня традыцыйна адзначаецца як агульнанацыянальнае свята, якое для многіх з нас зноў абуджае самыя цёплыя і светлыя ўспаміны, якія саграваюць сэрцы
і натхняюць на новыя справы. Гэты дзень напоўнены хвалюючым цяплом сустрэч з любімымі настаўнікамі, сябрамі і школай.

Жадаю ўсім школьнікам плённай і выніковай вучобы, актыўнай жыццёвай пазіцыі, цікавага і насычанага школьнага жыцця. Бацькам – упэўненасці ў шчаслівай будучыні дзяцей,
а педагогам – поспехаў у іх высакароднай працы, цярпення і любові да дзяцей.

З павагай дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзімір СІНЯК