Пленэр у краі Вікенція Дмахоўскага

Важнае Хто крылы расправіў на роднай зямлі

Кожны год члены Саюза мастакоў Беларусі Іван і Юрый Козелы наведваюць родныя мясціны на Дзятлаўшчыне.

Цяга да жывапісу, творчыя поспехі і засмучэнні, пошукі дасканаласці, імкненне да высокага майстэрства, адданасць мастацтву і ідэалу хараства – жыццёвы шлях братоў Івана і Юрыя. Штогод дарога вядзе іх на Бацькаўшчыну, і не толькі каб наведаць маму, але і “злавіць” танальнасць, мелодыю роднай зямлі і дух Беларусі, каб увасобіць пасля ў сваіх творах.

Гэтым разам з дапамогай краязнаўцы Валерыя Петрыкевіча на пленэр мастакі рушылі праз вёску Зачэпічы, дзе натхняліся і пісалі свае творы пісьменнікі Гарасім Прамень, Пятрусь Граніт, Васіль Струмень. У 2016 годзе ў Зачэпічах у іх гонар быў адкрыты мемарыяльны знак. Далей вандроўнікі накіраваліся ў вёску Нагародавічы, дзе нарадзіўся і працаваў вядомы мастак Вікенцій Дмахоўскі. Тут і пачаўся пленэр. Іван і Юрый рабілі замалёўкі, пісалі краявіды з царквой Мікалая Цудатворцы, пагутарылі з мясцовымі жыхарамі – з’явіліся новыя задумкі для творчай работы.

Нашы землякі працягваюць лепшыя традыцыі беларускіх мастакоў пленэрнага жывапісу, якія любілі прыроду ва ўсіх яе праявах, – Апалінарыя Гараўскага, народных мастакоў Беларусі Віталя Цвіркі і Віктара Грамыкі. Вітольд Бялыніцкі-Біруля сціплую прыгажосць беларускай прыроды ўславіў на ўвесь свет. Барселона, Мюнхен – міжнародныя крытыкі-эстэты аддавалі золата яго пейзажам, у якіх – няяркія краявіды малой радзімы. Ураджэнец далёкага і закінутага беларускага фальварка, любімчык Левітана, адзін з самых “гучных” мастакоў Масквы і Савецкага Саюза, ён увайшоў у гісторыю пейзажнай класікі.

Ірына КАМАРОВА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga



Теги: