Крымінальная хроніка. Здарэнні мінулага тыдня

Важнае Здарэнні і бяспека

З 9 па 15 жніўня ў аператыўна-дзяжурную службу аддзела ўнутраных спраў райвыканкама паступіла 87 паведамленняў, 2 з якіх утрымлівалі звесткі аб прыкметах учыненых злачынстваў, 26 – аб адміністрацыйных правапарушэннях, 59 – аб іншых здарэннях.

Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 54 правапарушальнікі. Узбуджана 4 крымінальныя справы.

“Узламалі” старонку ў сацсетцы

Невядомы зламыснік “узламаў” асабістую старонку жыхара Дзятлава ў сацыяльнай сетцы “ВКОНТАКТЕ” і ад яго імя прасіў фінансавай дапамогі ў віртуальных сяброў.

Наркакантроль

Узбуджана крымінальная справа па факце продажу жыхару Мінска асабліва небяспечных псіхатропных рэчываў, наркотыку гашыш.

Крадзяжы ў Норцавічах

Дакладныя даты крадзяжоў не ўстаноўлены. Абодва дамы, якія “наведалі” злачынцы, выкарыстоўваліся як дачы і знаходзіліся без нагляду гаспадароў месяц і больш. У адным з іх вырваны прабой з уваходных дзвярэй, скрадзены прадукты харчавання, кухонныя прыналежнасці, памер шкоды склаў 200 рублёў. У другім, акрамя прадуктаў харчавання, металічных рэчаў, таксама скрадзены тэлевізар, радыёпрыёмнік, вадзяная помпа, шкода ацэнена ў 750 рублёў.

У рэйдзе

Рэгулярныя выезды праваахоўнікаў у сельскія гаспадаркі не абыходзяцца без фіксацыі парушэнняў. На рабочым месцы ў стане алкагольнага ап’янення быў затрыманы жывёлавод адной з малочна-таварных фермаў.

Ігар ХІТРО,
намеснік начальніка АУС Дзятлаўскага райвыканкама

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga