Калі нехта не на сваім месцы

Важнае Здарэнні і бяспека

Практычна на кожнай гарадской аўтастаянцы ёсць парковачныя месцы, прызначаныя для людзей з абмежаванымі магчымасцямі.

Тыя, хто карыстаецца імі не па праве, рызыкуюць атрымаць рэальны штраф.

Супрацоўнікі міжраённага аддзела ДАІ па абслугоўванні Слонімскага, Дзятлаўскага і Зэльвенскага раёнаў разам з газетай “Перамога” правялі мерапрыемства па кантролі за выкананнем правілаў прыпынку і стаянкі транспартных сродкаў на месцах для інвалідаў.

– У час такіх рэйдаў мы нярэдка фіксуем, як вадзіцелі без нейкіх фізічных асаблівасцяў займаюць на стаянках месцы, спецыяльна прызначаныя для людзей, якія адносяцца згодна з правіламі дарожнага руху да групы “інваліды”, – пракаментаваў сітуацыю дзяржаўтаінспектар Андрэй Іскра. – Складана зразумець матывы парушальнікаў: няўважлівасць, эгаізм або спешка. А можа спадзяванне на народнае “авось пранясе”.

Аднак гэтым разам “захопнікам” чужых парковачных месцаў не пашанцавала. За некалькі гадзін маніторынгу супрацоўнікі ДАІ выявілі шэраг адміністрацыйных правапарушэнняў з боку вадзіцеляў у паркоўцы транспартных сродкаў.

Некалькі чалавек атрымалі папярэджанне за тое, што не мелі пры сабе пасведчанне інваліда, а былі і такія, хто атрымаў штраф 2 базавыя велічыні і навуку на будучыню.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga