Чытаць – гэта модна!

Культура і адпачынак Свежыя навіны

Абудзіць цікавасць моладзі дачытання, развіваць яго, падтрымліваць – адна з задач сучаснай бібліятэкі.

З гэтай нагоды сёлета з чэрвеня ў бібліятэках раёна рэалізоўваецца бібліятэчны праект “#МоладзьЛетаЧас“Ч”. Змест яго ўключае: арганізацыю бібліятэчнай акцыі “День Ч! Время Читать!”, моладзевых пляцовак “Молодежное, летнее PROчтение“, сэлфі-велакрос “Па родных мясцінах”, cэлфі-акцыю “Я рекомендую” пад дэвізам “Я прочитал, советую тебе!”, бібліяэстафету відэачытанняў  “Моладзь чытае”. На сайце Дзятлаўскай раённай бібліятэкі размешчаны банер “#МоладзьЛетаЧас“Ч”, дзе апублікаваны ўжо першыя відэачытанні.

Калі моладзь сёння чытае сама, то заўтра яна прывядзе ў бібліятэку сваіх дзяцей. Такім чынам жыццё кніг працягнецца.

Марына БОРТКА,
метадыст аддзела бібліятэчнага маркетынгу Дзятлаўскай раённай бібліятэкі

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga