Здавалася б, бібліятэка і рухомыя гульні несумяшчальныя.
Аднак, у гэтым нас разупэўніваюць супрацоўніцы Дзятлаўскай раённай бібліятэкі. Тут стартавала інтэрактыўная пляцоўка, на якой дзеці могуць правесці час цікава і з карысцю.
– Летняя інтэрактыўная пляцоўка-чытальня пад адкрытым небам “Кніжная вясёлка лета” будзе працаваць кожны чацвер з 11 да 13 гадзін. Яе гасцей чакаюць гульнявыя праграмы, выставы, безліч станоўчых эмоцый і, вядома, добрыя кнігі, – запрасілі юных дзятлаўчан супрацоўніцы бібліятэкі.
Падобныя пляцоўкі рэгулярна будуць збіраць гасцей у Войневіцкай, Жукоўшчынскай, Раклевіцкай, Дварэцкай, Хвінявіцкай, Гезгалаўскай Данілавіцкай, Казлоўшчынскай і Новаяльнянскай сельскіх бібліятэках.
Графік іх работы:
Наталля АВЯРЧУК