Адкрыта паляванне на казулю

Да ведама грамадзян Свежыя навіны

Навагрудская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету інфармуе, што ў Беларусі з 15 мая адкрываецца сезон палявання на дарослых самцоў казулі, а таксама селекцыйных жывёл любога полу і ўзросту.

Паляваць можна на працягу сутак ружэйным спосабам з засады і з падыходу. Дазваляецца прымяняць наразную паляўнічую зброю з дульнай энергіяй кулі звыш 1500 джоўляў, гладкаствольную паляўнічую зброю з выкарыстаннем патронаў з куляй ці карцеччу, а таксама паляўнічыя лукі і арбалеты.

Просім усіх неабыякавых грамадзян паведамляць пра вядомыя факты парушэнняў прыродаахоўнага заканадаўства Рэспублікі Беларусь па тэлефонах гарачай лініі дзяржаўнай інспекцыі: 8(017) 39-00-000, 8-033-3336000, 8(0152)33-70-00, 8-033-3643336, 8(01597) 4-53-83 кругласутачна.

Ігар БЯСПАЛЫ,
начальнік Навагрудскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga