“Другі хлеб” – усяму галава

Важнае Эканоміка і сельская гаспадарка

На палях КСУП “Хвінявічы” пачалі садзіць бульбу.

За 10 дзён аграрыі плануюць пасадзіць 70 гектараў “другога хлеба” гатункаў “Гала” і “Скарб”. Акрамя гэтага, для сортаабнаўлення плануецца закупіць эліту гатункаў “Брыз” і “Скарб”.

У пасадцы сельскагаспадарчай культуры прымае ўдзел механізатар Іван Кашчык на трактары МТЗ-82 з бульбасаджалкай СК-4. Раней на МТЗ-82 з КОН-2.8 Яраславам Барэцкім і Аляксандрам Маруком была праведзена нарэзка барознаў. На МТЗ-3022 з культыватарам КПЗ-9.7 апрацоўкай глебы займаўся механізатар Анатоль Марук.

Акрамя пасадкі бульбы, у гаспадарцы працягваюць сеяць цукровыя буракі. Адным з механізатараў “салодкай” сяўбы з’яўляецца Ігар Гурноўскі. Мужчына працуе на трактары МТЗ-82 з сеялкай СМН-12. Прыкачваннем глебы на МТЗ-3022 і МТЗ-1221 з камбінаванымі агрэгатамі АКШ-7.2, 6.0 займаюцца Уладзімір Скрундзь і Іван Ташлыкоў. Механізатар Пётр Шыпіла ажыццяўляе другую падкормку азімых рапсу і збожжавых культур апырсквальнікам ОШ-2300.

Вадзім ФІЛІПОЎСКІ