Да ўвагі вернікаў. Падавайце запіскі ў храм

Да ведама грамадзян Свежыя навіны

Дарагія браты і сёстры!

7 лістапада, у памінальную Дзмітрыеўскую бацькоўскую суботу, у храме горада Дзятлава будзе здзяйсняцца памінанне памерлых.

У сувязі са складанай эпідэміялагічнай сітуацыяй, клапоцячыся пра ваша здароўе, пераканаўча просім вас, каб пазбегнуць масавага знаходжання людзей у гэты дзень, загадзя (на працягу тыдня) пакінуць у храме (або перадаць у храм) свае запіскі з імёнамі памерлых родных.

Тэлефоны для даведак: +375(29)530-61-63; +375(29)319-58-82; 2-13-99. Храм адчынены кожны дзень з 9 да 17 гадзін.

Іаан КІСЕЛЬ,
благачынны Дзятлаўскай царкоўнай акругі