Служба 102. Няхай ваш дом будзе без гвалту

Грамадства Свежыя навіны

З 13 па 29 красавіка 2020 года праходзіць асноўны этап рэспубліканскай прафілактычнай акцыі “Дом без гвалту”.

На жаль, сямейны гвалт дастаткова распаўсюджаны ў нашым жыцці, прычым ён часта не ўспрымаецца і не ацэньваецца як гвалт усімі ўдзельнікамі працэсу.

Хатні тыран імкнецца атрымаць уладу і кантроль над іншымі членамі сям’і. Для гэтага ён можа запалохваць, крыўдзіць, пагражаць, прымушаць, выклікаць пачуццё страху, сораму, віны, выкарыстоўваць іншыя маніпулятыўныя і гвалтоўныя стратэгіі.

Кожны тыдзень супрацоўнікі міліцыі на тэрыторыі нашага раёна выяўляюць факты гвалту ў адносінах да дарослых і дзяцей. Найчасцей – гэта наўмыснае ці па неасцярожнасці нанясенне цялесных пашкоджанняў.

Хатнім агрэсарам варта памятаць аб адказнасці перад законам. Так, за нанясенне цяжкіх цялесных пашкоджанняў, якія выклікалі сур’ёзнае расстройства здароўя, вінаваты можа быць пакараны пазбаўленнем волі да васьмі гадоў. За нанясенне лёгкіх цялесных пашкоджанняў агрэсар можа атрымаць пакаранне ад штрафу да арышту да трох месяцаў.

Гарачая лінія для пацярпелых ад хатняга гвалту: 8-801-100-88-01 (званкі ананімныя, бясплатныя, тэлефануйце штодзень з 8 да 20 гадзін).

Аляксандр БІЛЬ,
начальнік АУС Дзятлаўскага райвыканкама

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup